ЗША перадалі Беларусі абвінавачанага, які хаваўся ад крымінальнага праследавання

18 октября 2018

Працэдура экстрадыцыі адбылася ўчора ўначы ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. 21-гадовы жыхар Гродна быў асуджаны ў Беларусі за незаконнае абарачэнне наркотыкаў яшчэ ў чэрвені 2015 года. А ў маі 2016 малады чалавек ізноў быў затрыманы паводле аналагічнага артыкула. Падчас следства падазроны схаваўся ад правасуддзя, у сувязі з чым завочна яму было прад’яўлена абвінавачанне адразу паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса - "Незаконнае абарачэнне наркотыкаў" і "Ухіленне ад адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі". У якасці меры стрымання абрана ўзяцце пад варту і вынесена пастанова аб аб'яўленні вышуку, у тым ліку міжнароднага па лініі Інтэрпала. А ў жніўні 2017 года зламыснік быў затрыманы ў ЗША за ўчыненае ў гэтай краіне махлярства.

Сяргей Кабаковіч, афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі: "Прымаючы пад увагу той факт, што ўчыненыя ім у Рэспубліцы Беларусь дзеянні па набыцці і захоўванні псіхатропных рэчываў прызнаюцца крымінальнымі на тэрыторыі ЗША, а таксама выконваючы палажэнні згаданага вышэй мемарандума, амерыканскі бок прыняў станоўчае рашэнне аб выдварэнні абвінавачанага і перадачы беларускаму боку".

Зараз крымінальныя справы ў дачыненні да экстрагаванага беларуса адноўленыя. Пасля правядзення неабходных следчых дзеянняў абвінавачаны будзе знаходзіцца ў следчым ізалятары. Расследаванне працягваецца.