Адразу шэсць аўтамабіляў гарэлі ў сталіцы ў мінулыя суткі

28 февраля 2017

На тушэнне машын выехалі чатыры брыгады ратавальнікаў. На вуліцы Талстога загарэўся «Пежо», а на Авангарднай тушылі «Нісан». У абедзвюх машын загарэўся матор. Акрамя таго, узгаранні адбыліся на вуліцы Шаранговіча і Кахоўскай. Там агонь пашкодзіў тры машыны. Паводле слоў ратавальнікаў, верагодная прычына ўсіх узгаранняў – кароткае замыканне электраправодкі.