Адразу пяць аўтамабіляў сутыкнуліся сёння на сталічнай кальцавой

29 августа 2017

Аварыя адбылася ля з'езду на вуліцу Прытыцкага. Вадзіцель грузавіка падчас перастраення ўрэзаўся ў Kia, далей на гэтым жа ўчастку дарогі сутыкнуліся яшчэ тры аўтамабілі. У выніку ДТЗ утварыўся затор. Абышлося без пацярпелых.

Яшчэ адно ДТЗ здарылася на скрыжаванні праспекта Пушкіна і вуліцы Альшэўскага. Вадзіцель таксі паварочваў налева і не саступіў дарогу Citroen. У выніку моцнага ўдару ён і пасажырка Citroen атрымалі моцныя траўмы. З салонаў аўто іх дэблакіравалі ратавальнікі.