Адразу некалькі кур'ёзных выпадкаў адбыліся на беларускіх дарогах

15 июня 2018

У Гомелі перасекчы праспект спрабаваў нецвярозы мужчына з голым торсам. Ажыўлены ўчастак ён спрабаваў перапаўзці на карачках. Аўтамабілі не рухаліся, пакуль мужчына не пакінуў праезную частку.

А ў Рагачове мужчына ў плаўках загараў на даху аўтамабіля. Відэарэгістратар зняў, як пасажыр-экстрэмал "опеля" прымае сонечныя ванны прама падчас руху.