Адразу дзве машыны за суткі перакуліліся на дарогах Мінскай вобласці

9 февраля 2018

Адна з аварый адбылася паблізу вёскі Ручавыя Вілейскага раёна. Сутыкнуліся «рэно» і «мазда». Вадзіцеля апошняга аўто ратавальнікам прыйшлося дэблакіраваць спецінструментам. Пацярпелы з рознымі траўмамі дастаўлены ў Вілейскую раённую бальніцу.

А ў Пухавіцкім раёне на сваім жа даху апынуўся легкавы аўтамабіль «хонда». Выпадковы відовочца заўважыў у кювеце аўто і дапамог выбрацца жанчыне, што была за рулём, і яе двухгадоваму дзіцяці. Пасля мужчына давёз пацярпелых у прыёмны пакой Пухавіцкай бальніцы. Пасля агляду жанчыну з сынам урачы адпусцілі дадому.