Адразу 10 наркакур’ераў затрымана ў Мінскім раёне

30 апреля 2019

Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, наркотыкі ў Беларусь з Расіі дастаўляў 25-гадовы жыхар Гомеля. Малады чалавек прывозіў буйную партыю псіхатропаў - каля паўтара кілаграма. Пасля тавар дзяліўся на дробныя партыі для кур'ераў. Сярод падазроных аказалася сямейная пара, якая прыехала ў лес па закладкі на новым аўтамабілі. Хутчэй за ўсё, паводле рашэння суда машына будзе канфіскаваная.

Усяго аператыўнікі канфіскавалі ў 10 затрыманых больш як паўтара кілаграма мефедрону, гашышу, марыхуаны і таблетак МДМА. У дачыненні да падазроных заведзеныя шэсць крымінальных спраў за незаконнае абарачэнне наркотыкаў і псіхатропаў.