Спецыяльная следчая група высвятляе акалічнасці крушэння самалёта МНС пад Брэстам

15 июня 2015

Напярэдадні апоўдні паблізу вёскі Хабы разбіўся Іл-103. Экіпаж паветранага судна загінуў. Самалёт выконваў заданне па абследаванні пажарнай сітуацыі ў лясах. Сярод рабочых версій прычын трагедыі, у тым ліку, і памылка пілота. Новыя падрабязнасці катастрофы - у рэпартажы Антаніны Станкевіч.