Спецыялісты высвятляюць дакладныя прычыны пажару ў Пухавіцкім раёне

10 мая 2017

Парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання - адна з магчымых версій пажару ў Пухавіцкім раёне. Сёння ноччу там гарэў дачны дом. Да прыбыцця ратавальнікаў полымя цалкам ахапіла будынак. 80-гадовая гаспадыня паспела пакінуць дом самастойна, аднак атрымала апёкі. Пасля агляду медыкаў жанчына ад шпіталізацыі адмовілася.