Спецыялісты высвятляюць акалічнасці аварыі, якая здарылася сёння на трасе М 2

28 июня 2017

Фура рухалася ў напрамку Барысава і здзейсніла наезд на "форд". Легкавая машына толькі спынілася, каб аб'ехаць перашкоды. У салоне знаходзіліся 5-гадовае дзіця і два пасажыры. Дзіця сядзела ў аўтакрэсле, траўмаў не атрымала. А два дарослыя пасажыры дастаўлены ў бальніцу хуткай дапамогі.