Супрацоўнікі ГУБАЗ затрымалі мінчаніна, які ашукваў на здзелках з машынамі

16 августа 2019

Сума ўрону паводле папярэдняй ацэнкі каля 100 тысяч долараў ЗША. Вядома, што сваіх ахвяр мужчына знаходзіў у інтэрнэце. Прычым цікавілі яго выключна прадстаўніцы жаночага полу, якія прадавалі машыны. Як адзначылі ў міліцыі, каб зрабіць уражанне, на сустрэчу падазроны прыязджаў на дарагіх іншамарках, узятых у арэнду. Наладзіўшы кантакт, ён прапаноўваў новым знаёмым розныя бонусы ад здзелкі. Размова ідзе аб продажы машын і нібыта сумесным бізнесе. 

Аператыўны супрацоўнік ГУБАЗіК МУС Беларусі: "У далейшым пад маркай ажыццяўлення перадпрадажнай падрыхтоўкі, аказання дапамогі ў продажы, а таксама атрымання грошай на развіццё бізнесу па продажы аўтазапчастак ашуканскім шляхам выкрадаў грашовыя сродкі і аўтамабілі. Злачынствы ўчыняліся на тэрыторыі Мінска, а таксама Мінскай вобласці. Зараз паступіла больш за  12 заяў ад пацярпелых". 

У аператыўнікаў ёсць падставы меркаваць, што колькасць ахвяр аферыста значна большая. Зараз ідзе пошук пацярпелых. Адзначаецца, што раней мужчына ўжо быў судзімы за махлярства. Зараз таксама ўзбуджана крымінальная справа.