Супрацоўнікі фінансавай міліцыі выявілі шэрую схему закупак абсталявання па завышаным кошце

21 ноября 2018

Супрацоўнікі фінансавай міліцыі выявілі шэрую схему, паводле якой адно з камунальных прадпрыемстваў Гомельскай вобласці закупляла запчасткі для тэхнікі і абсталяванне па завышаным кошце. За апошнія тры гады   ўсе здзелкі па закупах праводзіліся праз пецярых індывідуальных прадпрымальнікаў. Прычым тавар пастаўляўся напрамую ад рэгіянальнага пастаўшчыка да спажыўца, а пасрэднікі толькі афармлялі дакументы. Згодна з імі, кошт запчастак узрастаў у разы. Так,   каробка перадач, якая каштавала ў рэгіянальнага пастаўшчыка 800 рублёў, закуплялася камунальным прадпрыемствам за 6 600 рублёў. Прыбытак дзяліўся паміж удзельнікамі шэрай схемы.   У выніку камунальнаму прадпрыемству прычынены ўрон на агульную суму 500 тысяч рублёў.

Узбуджана крымінальная справа па артыкуле "Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі". Зараз восем абвінавачваных знаходзяцца пад вартай.