Супрацоўнікі беларускага АМАПа затрымалі гамяльчаніна, які сёння ноччу параніў трох міліцыянераў

16 мая 2018

Узбуджана крымінальная справа. Праваахоўнікі вышуквалі 24-гадовага жыхара абласнога цэнтра. Раней ён быў прыгавораны да 3 гадоў абмежавання волі за хуліганства і незаконны абарот наркотыкаў. Аператыўнікі выявілі яго каля апоўначы і паспрабавалі затрымаць.

Мікалай Кішко, галоўны ўрач Гомельскай гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі:

"Пацыенты былі дастаўлены хуткай меддапамогай, аператыўна былі прааперыраваныя, адзін з іх зараз знаходзіцца ў аддзяленні рэанімацыі ў стане сярэдняй ступені цяжару. Два пацыенты знаходзяцца ў аддзяленні траўматалогіі. Стан стабільны, не выклікае апасак".

Для абясшкоджвання зламысніка давялося прымяніць табельную зброю. Малады чалавек атрымаў агнястрэльнае раненне. Зараз ён таксама знаходзіцца ў бальніцы хуткай дапамогі. Праведзена аперацыя. Яго стан стабільны.