Стан пацярпелых вайскоўцаў пры выбуху гранаты ў Пячах стабільны

15 марта 2019

Як паведамілі медыкі, ужо праз тыдзень яны змогуць вярнуцца на службу. 

Нагадаем, напярэдадні салдат тэрміновай службы падчас планавых заняткаў па агнявой падрыхтоўцы выпусціў у акоп баявую гранату. Кіраўнік занятку старшы лейтэнант Дзмітрый Філіповіч, у якога было ўсяго 4 секунды, здолеў літаральна выкінуць свайго падначальнага за межы акопа і закрыць яго сваім целам. 

І яшчэ сёння стала вядома, што героя абавязкова ўзнагародзяць, адпаведна па-ваеннаму. На памяць Дзмітрый Філіповіч прасіў хірурга пакінуць яму асколак гранаты.