Стан немаўля, знойдзенага ў кантэйнеры для адходаў, стабільны

22 сентября 2016

Стан немаўля, знойдзенага ў кантэйнеры для адходаў, стабільны, яго жыццю нічога не пагражае. Аб гэтым сёння журналістам паведамілі прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя. Больш за тое, ёсць ахвочыя на ўсынаўленне малога. Нагадаем, у пасёлку Мачулішчы Мінскага раёна ў сметніку было знойдзенае нованароджанае дзіця. Па падазрэнні ў замаху на забойства затрыманая 28-гадовая жанчына. Паводле інфармацыі Следчага камітэта, немаўля жанчына нарадзіла напярэдадні ў сябе ў кватэры, пасля чаго выкінула яго ў смеццеправод з 7 паверху. Дзяўчынка была дастаўленая ў рэанімацыю з множнымі колата-рэзанымі ранамі і гематомамі.

Алена Богдан, начальнік галоўнага ўпраўлення Міністэрства аховы здароўя Беларусі: "Дзіця зараз знаходзіцца ў Мінскай абласной клінічнай бальніцы ў аддзяленні рэанімацыі. Стан - цяжкі, але стабільны, на сённяшні дзень мы спадзяемся, што жыццю дзіцяці нічога не пагражае. Паступіла з множнымі траўмамі, звязанымі з тым, што дзіця ўпала з вельмі вялікай вышыні. Гэта, першым чынам, з ЧМТ, ударамі, зараз стан стабільны".

Як адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя, у краіне створаныя ўсе неабходныя ўмовы, каб нарадзіць у бальніцы і адмовіцца па тых або іншых прычынах ад малога. Або - калі нейкія часовыя цяжкасці, на час аддаць яго ў дом малюткі, дзе за дзяржаўны кошт за нованароджаным будзе належны нагляд.