Стан міліцыянераў, якіх раніў гамяльчанін, ацэньваецца як стабільны

16 Мая 2018

Супрацоўнікі беларускага АМАП затрымалі гамяльчаніна, які сёння ўначы раніў траіх міліцыянераў. Узбуджана крымінальная справа.

Праваахоўнікі адшуквалі 24-гадовага жыхара абласнога цэнтра. Ён быў прысуджаны ў 2017-м за хуліганства і незконны абарот наркотыкаў да трох гадоў пазбаўлення волі.

Віталь Прыстромаў, афіцыйны прадстаўнік УУС Гомельскага аблвыканкама:

"Каля паўночы аператыўнікі знайшлі яго ў гарадскім тралейбусе на прыпынку грамадскага транспарту "Універмаг "Гомель". Падчас затрымання зламыснік аказаў супраціўленне і нанёс праваахоўнікам нажавыя раненні рознай ступені цяжкасці. Супрацоўнікаў даставілі ў бальніцу і прааперыравалі. Падчас правядзення далейшых пошукавых мерапрыемстваў нападаўшы быў абясшкоджаны і затрыманы".

Параненыя міліцыянеры - у бальніцы, іх стан ацэньваецца як стабільны.


Папулярныя

Рэкамендуемыя

Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя