Стан дзяўчынкі, якая выпала ўчора з акна - стабільна цяжкае

4 мая 2016

Дзіця ў прытомнасці. Нагадаем, напярэдадні ў Мінску з сёмага паверха дома, размешчанага на вуліцы Налібокскай, выпала двухгадовае дзіця. Малая ўпала на траву за дзесяць сантыметраў ад асфальту. Са шматлікімі траўмамі яе павезлі ў рэанімацыю. Трагедыя адбылася ў прысутнасці бабулі дзяўчынкі і, паводле некаторых звестак, практычна на вачах у старэйшай сястры, якая вярталася са школы і ўбачыла, як пацярпелая адчыняе акно, каб памахаць ёй. Дакладныя акалічнасці інцыдэнту высвятляюць следчыя. Вядома, што гэта шматдзетная сям'я, у якой жанчына адна выхоўвае дзяцей.