Снежныя рэкорды і складаная сітуацыя на дарогах. Сіноптыкі не адмяняюць аранжавы ўзровень небяспекі

4 марта 2018

Снежныя рэкорды і складаная сітуацыя на дарогах. Моцныя ападкі не спыняцца і сёння. Сіноптыкі не адмяняюць аранжавы ўзровень небяспекі. Вадзіцелям варта быць асцярожнымі - складаная сітуацыя на дарогах захоўваецца. Магчымыя снежныя заносы. Расчыстка вуліц і трас вядзецца бесперапынна. Толькі ў сталічных дварах напярэдадні працавалі больш за чатыры з паловай тысячы чалавек і дзясяткі адзінак спецтэхнікі. Ападкі, згодна з прагнозамі, спыняцца ўжо заўтра. А ў аўторак патроху пачне ўступаць у свае правы вясна. Маразы аслабнуць. Па поўдні краіны слупкі тэрмометраў пакажуць да плюс 2.