Снегапад і галалёдзіца прывялі да серыі аварый у Гродне

4 декабря 2017

У абласным цэнтры на невялікім участку кальцавой дарогі пашкоджаныя адразу 14 машын. У самым масавым ДТЗ адначасова сутыкнуліся шэсць аўто! Не ўсе вадзіцелі ўлічылі ўмовы надвор’я, якія рэзка змяніліся.

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, на гэтым тыдні ў Беларусі будзе цяплей за звычайнае, але з ападкамі. Ад мінус 6 уначы да плюс 7 днём. На выхадных будзе зноў каля нуля.