Смяротны наезд на праспекце Незалежнасці

14 июля 2018

ДТЗ на Незалежнасці. Сёння раніцай вадзіцель "аўдзі" збіў пажылога мужчыну, які перасякаў праспект (злева направа адносна руху аўтатранспарту) па-за ўсталяваным пераходам. Мужчына загінуў на месцы здарэння. Акалічнасці таго, што адбылося, ўстанаўліваюцца. На месцы працуюць следчыя, супрацоўнікі ДАІ, эксперты ўпраўлення Камітэта судовых экспертыз.