Смяротнае ДТЗ у Стаўбцоўскім раёне

6 октября 2019

Дрэнныя ўмовы  надвор’я сталі прычынай сур'ёзнага ДТЗ у Стаўбцоўскім раёне. Напярэдадні вечарам вадзіцель  Peugeot не справіўся з кіраваннем на мокрай дарозе, вылецеў на сустрэчную паласу, зачапіў вялікагруз, за рулём якога быў паляк, і ўрэзаўся ў Jeep, якім  кіраваў расіянін. У выніку пацярпелі вадзіцель і два пасажыры французскага аўто, адзін з іх памёр у рэанімацыі. Дзве масквічкі - пасажыркі Jeep  - шпіталізаваныя.