Смяротнае ДТЗ у Баранавіцкім раёне - у лабавым сутыкненні разбілася сям'я

2 марта 2022
Сям'я разбілася ў лабавым сутыкненні ў Баранавіцкім раёне. Каля шасці раніцы на аўтадарозе Баранавічы - Гродна каля вёскі Тартакі легкавік вылецеў на сустрэчную паласу пад колы фуры Iveco. Па якой прычыне гэта адбылося, высвятляе следства, не выключана, што мужчына мог заснуць за рулём.