Смяротнае ДТЗ адбылося ў Мінску

8 мая 2017

Страшная аварыя здарылася ў Мінску. Напярэдадні на вуліцы Солтыса аўтамабіль BMW на вялікай хуткасці збіў маладую жанчыну, якая пераходзіла дарогу разам з двухгадовай дачкой на зялёнае святло. Ад атрыманых траўм жанчына загінула на месцы. Дзяўчынка шпіталізаваная. А чатырох мужчын, якія знаходзіліся ў салоне, даставалі з БМВ з дапамогай спецыяльнай тэхнікі. Па факце ДТЗ узбуджана крымінальная справа. Праводзіцца расследаванне.