Смяротнае ДТЗ пад Жодзіна

23 июля 2018

Нецвярозы вадзіцель сутыкнуўся з фурай. 24-гадовы пасажыр легкавушкі, які знаходзіўся не прышпіленым на заднім сядзенні, загінуў. Яшчэ адзін хлопец шпіталізаваны. 26-гадовы вадзіцель не пацярпеў. У яго крыві выяўлена 2 праміле алкаголю. Юнак на працягу года прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці 4 разы. Вадзіцель цяжкагруза не пацярпеў. Узбуджана крымінальная справа.