Смяротнае ДТЗ пад Мінскам

25 июня 2018

У выніку аварыі загінуў 15-гадовы пасажыр матацыкла, за рулём якога была яго маці. Паводле папярэдняй інфармацыі, яны вярталіся з адпачынку ў Адэсе. ДТЗ адбылося напярэдадні пасля васьмі вечара на гомельскай трасе. Згодна з афіцыйным паведамленнем, жанчына, якая кіравала матацыклам, няправільна выбрала хуткасць руху, не ўлічыла стан праезнай часткі, у выніку чаго не справілася з кіраваннем і выехала на раздзяляльную паласу руху. "Хонда" ўрэзалася ў тросавую агароджу і перакулілася.

Стан пацярпелай жанчыны ўдакладняецца. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. Эксперты высвятляюць прычыны аварыі.