Смяротная аварыя заблакіравала Мінскую кальцавую дарогу

13 сентября 2016

Каля паловы на дзясятую раніцы матацыкліст урэзаўся ў "Хонду", яго пасажыр загінуў на месцы, самога байкера павезла хуткая ў бальніцу. Як паведамілі ў ДАІ, матацыкліст рэзка манеўраваў з правай крайняй паласы ў крайнюю левую. Пасля ДТЗ рух па МКАД працягнуўся толькі на дзвюх палосах, і расцягнуўся вялізны затор.

Яшчэ адна дарожная трагедыя адбылася ўчора ў Бабруйскім раёне. ДТЗ здарылася непадалёк ад вёскі Брожка на трасе Р-55. Вадзіцель Volkswagen Passat не зладзіўся з кіраваннем, выехаў за межы праезнай часткі і ўрэзаўся ў прыпынак. У выніку бетонавая пліта звалілася на дах аўтамабіля, пасля чаго машына загарэлася. Ратавальнікі пры дапамозе аўтакрана прыбралі канструкцыю, якая павалілася, але выратаваць вадзіцеля не атрымалася. Паводле звестак ДАІ, раней 30-гадовы вадзіцель 15 разоў прыцягваўся да адказнасці за перавышэнне хуткасці.