Смяротная аварыя ў сталіцы

22 декабря 2017

Учора ўвечар падчас снегападу вадзіцель "Аўдзі" не зладзіўся з кіраваннем і пратараніў дарожную агароджу на МКАД. Каб вызваліць пацярпелага з аўто, ратавальнікам спатрэбіўся спецінструмент. З траўмамі рознай ступені цяжару 31-гадовы мужчына быў шпіталяваны ў бальніцу хуткай дапамогі, дзе праз некалькі гадзін памёр.