Пад коламі "Лексуса" загінула маладая дзяўчына. Інцыдэнт адбыўся сёння каля паловы на восьмую раніцы на скрыжаванні вуліц Сяліцкага і Бачылы. Вадзіцель збіў чалавека проста на пешаходным пераходзе. 22-гадовая дзяўчына ад атрыманых траўм загінула на месцы. Паводле папярэдніх звестак, яна перабягала дарогу на чырвоны сігнал святлафора. У ДАІ таксама адзначылі, што па знешніх прыкметах вадзіцель быў цвярозы. Тэхагляд у машыны пройдзены, пастаўленыя зімовыя шыны. Канчатковае слова за экспертамі.
Смяротная аварыя ў сталіцы
15 декабря 2017