Смяротная аварыя ў Салігорску

25 марта 2020
Малады чалавек на матацыкле Yamaha на ўездзе ў горад не справіўся з кіраваннем і апынуўся на сустрэчнай паласе, у якой рухаўся рэйсавы аўтобус. З-за моцнага ўдару матацыкліст загінуў на месцы. Як стала вядома, праў на кіраванне матацыклам ён не меў. Узбуджана крымінальная справа.