Смяротная аварыя ў сталіцы. Раніцай аўтамабіль збіў пешахода на вуліцы Сурганава. Паводле інфармацыі МУС, вадзіцель Subaru ехаў у крайняй левай паласе. У гэты час на дарогу па-за пешаходным пераходам выйшла пенсіянерка. Ударам жанчыну адкінула на іншы аўтамабіль. Ад сур'ёзных траўм яна памерла на месцы. Папярэдне вядома, што абодва вадзіцелі былі цвярозыя. Вядзецца расследаванне.
Смяротная аварыя на вуліцы Сурганава
9 декабря 2019