Смяротная аварыя на Гродзенскай трасе

16 ноября 2016

Пасля сутыкнення з ласём загінуў вадзіцель "фіята", які вяртаўся з вахты дахаты з Астраўца. Дарожны інцыдэнт адбыўся каля паўночы за кіламетр ад вёскі Сантакі. Нечакана для шафёра з правага боку ад машыны выбег лось. Пасля наезду на яго аўтамабіль адвяло ў бок - адбылося сутыкненне з сустрэчным мікрааўтобусам "фальксваген", які рухаўся ў кірунку сталіцы. Вадзіцель легкавога аўтамабіля памёр на месцы ДТЗ. Двое яго калег трапілі ў бальніцу, адзін з іх - у рэанімацыю. Трэці пасажыр, які ехаў на заднім сядзенні, па шчаслівай выпадковасці, не пацярпеў.