У Гомеле вецер валіў дрэвы, а Слуцк прайшоў выпрабаванне градам

21 июня 2017

Горад накрыў магутны навальнічны фронт. Жыхары вёскі Селішча сфатаграфавалі, як на адной з вуліц зваліліся на праезную частку адразу некалькі апор ліній электраперадачы.

Карыстальнікі сацсетак паведамлялі аб паваленых дрэвах і буйным градзе, які сур'ёзна пашкодзіў сельскагаспадарчыя культуры.

У жылых дамах, як у горадзе, так і ў раёне, моцным ветрам пашкоджаны дах.

Для вызначэння шкоды працуе раённая камісія па надзвычайных сітуацыях. Вядуцца аднаўленчыя працы.

А гэта кадры з Гомеля. Там вецер валіў дрэвы, якія таксама пашкодзілі шэраг аўто.

Між тым навальніцы і парывісты вецер чакаюцца і заўтра.