Выпадак у Светлагорску абуральны, і віной таму халатнасць выхавальнікаў

5 января 2018

Так пракаменціраваў нядаўняе здарэнне міністр адукацыі Беларусі. Нагадаем, у сераду вечарам з дзіцячага сада сышлі тры хлопчыкі трох і чатырох гадоў. Праз 40 хвілін дзяцей знайшлі ў цягніку, які накіроўваўся ў Жлобін.

Ігар Карпенка, Міністр адукацыі Беларусі: "У інтэрнэце ёсць заявы: шкада выхавальніка, шкада яшчэ кагосьці і г. д. Гэта мы гаворым сёння, калі дзеці не пацярпелі. А калі б нешта здарылася? Для нас жыццё і здароўе дзіцяці - гэта ў першую чаргу і яго бяспека ва ўстановах адукацыі таксама ў першую чаргу. Таму кожны работнік установы адукацыі павінен зрабіць так, каб былі ўмовы для бяспечнага знаходжання дзіцяці".

Для расследавання інцыдэнту створана спецыяльная камісія. Выхавальнік дзіцячага сада № 21 Светлагорска, з групы якой уцяклі хлопчыкі, звольненая.