Складаныя ўмовы надвор'я ўплываюць на дарожную сітуацыю

27 января 2017

Сёння раніцай на трасе Мінск - Мікашэвічы з'ехала ў кювет і перакулілася маршрутка з пасажырамі. Пацярпелыя дастаўлены ў бальніцу. Верагодна, вадзіцель няправільна выбраў хуткасць.

А пад Слуцкам пасля лабавога сутыкнення самазвала і цягача бетонныя пліты з прычэпа МАЗ зваліліся на кабіну. Вадзіцель загінуў. А другі вылецеў праз лабавое шкло і атрымаў сур'ёзныя траўмы. Паводле папярэдняй версіі, самазвал занесла на слізкай дарозе, і ён выехаў на сустрэчную паласу. Па факце аварыі ўзбуджана крымінальная справа.