Сложные погодные условия спровоцировали ряд дорожно-транспортных происшествий

28 ноября 2017

Шчыльны туман ахутаў сталіцу і Мінскую вобласць. Бачнасць у некаторых раёнах не перавышае 100-200 метраў. Складаныя ўмовы надвор'я справакавалі шэраг дарожна-транспартных здарэнняў.

Так, аварыя з удзелам адразу трох аўтамабіляў здарылася літаральна дзве гадзіны таму. На вуліцы Інжынернай вадзіцель BMW не саступіў дарогу аўтамабілю Fiat. У выніку адбылося сутыкненне - ад удару BMW адкінула ў грузавік.

Яшчэ адно здарэнне на вуліцы Калеснікава. Volkswagen сутыкнуўся з цягачом падчас павароту. Удар прыйшоўся ў правы бок легкавога аўто. Вадзіцель не пацярпеў. Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі раяць быць максімальна пільнымі, захоўваць бяспечную дыстанцыю і рухацца з мінімальнай хуткасцю 10, а пры неабходнасці і 5 кіламетраў за гадзіну.

Рухацца варта з уключаным блізкім святлом ці з супрацьтуманнымі фарамі.

Складаная сітуацыя на дарогах сталіцы захаваецца. Сіноптыкі кардынальных змяненняў у надвор'і не прагназуюць. У найбліжэйшыя дні чакаюцца ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. З-за мінусавых начных тэмператур магчыма і галалёдзіца.