Следства высвятляе акалічнасці серыі жорсткіх забойстваў у Пухавіцкім раёне

1 августа 2017

Учора 66-гадовы мужчына напаў на трох жанчын з дачнага пасёлка ў вёсцы Машчонава. Паводле інфармацыі МУС, першай ахвярай стала пажылая суседка - ёй пенсіянер нанёс смяротнае раненне ў шыю. Яшчэ дзве пацярпелыя жанчыны застаюцца пад назіраннем медыкаў. Пасля нападаў мужчына замкнуўся ў сваім дачным доме. Спецпадраздзяленні "Алмаз" і АМАП спрабавалі весці перамовы, але ён ударыў сябе нажом у грудзі. Выратаваць мужчыну не атрымалася. Заведзена крымінальная справа, праводзіцца шэраг экспертыз.