Следчы камітэт заявіў пра паспяховую аперацыю супраць "Андрамеды"

4 декабря 2017

Следчы камітэт заявіў пра паспяховую аперацыю, праведзеную сумесна з Упраўленнем "К" МУС і ФБР. Спыненая дзейнасць інтэрнацыянальнай групоўкі па стварэнні і распаўсюджванні шкоднаснага праграмнага забеспячэння. У склад "Андрамеды" ўваходзіў і жыхар Гомельскай вобласці. Паводле заключэння экспертаў, яго праграма з'яўляецца траянам і дазваляе фіксаваць дзеянні карыстальніка, збіраць звесткі пра лагіны і паролі і выкарыстоўваць іх для доступу да акаўнтаў, а таксама дыстанцыйна праводзіць хакерскія атакі. Заведзена крымінальная справа.