Следчы камітэт завёў крымінальную справу па факце выбухаў феерверачных вырабаў у Мінску

4 июля 2019

Следчым камітэтам заведзена крымінальная справа па факце выбухаў феерверачных вырабаў у Мінску. Надзвычайнае здарэнне адбылося ўчора. Паводле звестак следства, 3 ліпеня падчас правядзення святочнага салюта адбыліся чатыры выбухі феерверачных вырабаў. У выніку салютныя ўсталёўкі разбураныя, некалькі чалавек атрымалі траўмы. Адна жанчына, нягледзячы на аператыўна пададзеную медыцынскую дапамогу, памерла на месцы здарэння. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай разрываў сталі няякасныя боепрыпасы расійскага паходжання. Аднак следчыя зараз адпрацоўваюць і іншыя версіі здарэння. Прызначаны шэраг экспертыз.