Следчы камітэт разбіраецца ў прычынах пажару, дзе загінулі 100-гадовая пенсіянерка і яе дачка

15 апреля 2016

Кватэра на праспекце Пераможцаў у Мінску загарэлася на трэцім паверсе аднаго з жылых дамоў. З агню ратавальнікі вынеслі дзвюх жанчын з апёкамі без прытомнасці. Медыкі спрабавалі іх рэанімаваць, але зрабіць гэта не атрымалася. Паводле звестак МНС, у трохпакаёвай кватэры загарэлася маёмасць. Памяшканне выгарала цалкам, эвакуацыя жыхароў не спатрэбілася. Папярэдне можна гаварыць, што прычынай пажару стала няспраўная электраправодка.