Следчы камітэт праводзіць праверку па факце гібелі грамадзяніна Польшчы

24 октября 2017

Інцыдэнт адбыўся ля мяжы на пад'ездзе да пункта пропуску "Брузгі". Машына, якая занадта доўга стаяла на абочыне, прыцягнула ўвагу вадзіцеляў. Людзі вырашылі праверыць, што здарылася, і выявілі цела. Паводле папярэдніх звестак, мужчына 1973 года нараджэння мог памерці праз тромб, які адарваўся. Прыкмет гвалтоўнай смерці не знайшлі.