Следчы камітэт працягвае высвятляць прычыну гібелі працаўніка Смаргонскага хлебакамбіната

16 октября 2017

Трагедыя адбылася 12 кастрычніка. Аператар падняўся на ахоўны корпус шнэка падачы камбікорму, які працаваў. Абсталяванне не вытрымала вагі рабочага, і ён зваліўся прама на механізм, які рухаўся. Каб выцягнуць мужчыну, спатрэбілася дапамога ратавальнікаў, але ён загінуў па шляху ў бальніцу. Месца здарэння агледзелі эксперты дзяржінспекцыі працы. Назначана серыя экспертыз.