Следчы камітэт працягвае высвятляць усе акалічнасці гібелі роупджампера ў пасёлку Сосны

19 июня 2017

Следчы камітэт працягвае высвятляць усе акалічнасці гібелі роупджампера ў пасёлку Сосны пад Мінскам. Як высветлілася, пляцоўку на трубе кацельні арганізатар скачкоў арандаваў з лютага мінулага года. За гэты час паслугай прадпрымальніка скарысталіся сотні чалавек. Але напярэдадні чарговы скачок стаў фатальным для 27-гадовага маладога чалавека. У вольнае падзенне хлопец адправіўся з 70-метровай вышыні, але па нейкай прычыне страховачныя вяроўкі не спрацавалі і юнак разбіўся. Дзе заканчваецца экстрэмальнае хобі і пачынаецца смяротная небяспека, а таксама што магло стаць прычынай трагедыі ў Соснах, высвятляў Юрый Шаўчук.