Следчы камітэт пачаў расследаванне страшнай аварыі ў Докшыцкім раёне

21 июля 2016

Выжыла толькі 9-гадовая дзяўчынка, загінулі пяцёра мужчын. ДТЗ адбылося ўчора позна ўвечар на віцебскай трасе недалёка ад Бягомля. Audi, якая рухалася з Мінска, паводле звестак ДАІ, выехала на сустрэчную, дзе сутыкнення з Ford было не пазбегнуць. У выніку вадзіцель і тры пасажыры ў Audi, а таксама 50-гадовы вадзіцель Ford - жыхар Санкт-Пецярбурга - загінулі на месцы здарэння. Толькі дзяўчынка, дачка расіяніна, цудам засталася жывая. Яна ў крытычным стане шпіталяваная ў Докшыцы.

Усю ноч на месцы аварыі працавалі следчыя. Прызначаныя экспертызы, адшукваюцца магчымыя сведкі. Узбуджаная крымінальная справа.