Следчы камітэт і Мінабароны Беларусі разбіраюцца ў здарэнні ў беларускай арміі

15 апреля 2019
У суботу радавы тэрміновай службы ў 120-ай асобнай механізаванай брыгадзе ў Мінску ўпаў з вышыні. Андрэя Макаеда, які ляжаў на газоне, знайшлі калегі. Хлопцу аказалі першую дапамогу. Салдат шпіталізаваны. 

Мінабароны паведаміла, што наладзіла ўзаемадзеянне з сям'ёй Андрэя Макаеда. Сваякам пацярпелага гатовыя аказаць неабходную падтрымку.