Следчы камітэт Беларусі ўзбудзіў крымінальную справу наконт аварыі ў Брэсцкім раёне

30 марта 2015

Следчы камітэт Беларусі ўзбудзіў крымінальную справу і высвятляе ўсе акалічнасці страшнай аварыі, што адбылася напярэдадні ў Брэсцкім раёне.

Аўтамабіль Audi рухаўся ў напрамку Украіны. На закругленні дарогі ля вёскі Камароўка машына сышла ў кювет. Ад атрыманых траўмаў на месцы ДТЗ загінулі двое мужчын і маладая жанчына.

Марына Дранькова, афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці: "Паводле папярэдняй версіі, вадзіцель аўтамабіля не справіўся з кіраваннем транспартнага сродку. Па факце ДТЗ УСК па Брэсцкай вобласці ўзбуджаная крымінальная справа па частцы 3 артыкула 317 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь "Парушэнне правіл дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць двух і больш асоб". Зараз прызначаны шэраг экспертных даследаванняў".

Наталля Сахарчук, начальнік аддзела па агітацыі і прапагандзе УУС ДАІ Брэсцкага аблвыканкама: "Паводле папярэдняй версіі, за рулём Audi знаходзіўся ўладальнік 1977 года нараджэння, жыхар Брэсцкага раёна. На сённяшні момант мы адназначна можам сцвярджаць, што ён кіраваў транспартным сродкам, не маючы права кіравання, бо ў кастрычніку 2012 года быў затрыманы супрацоўнікам ДАІ за рулём транспартнага сродку ў стане алкагольнага ап'янення. Натуральна, ён быў пазбаўлены на тры гады права кіравання".

Небяспечны паварот, дзе адбылося ДТЗ, абазначаны дарожнымі знакамі. На пад'ездзе рэкамендавана знізіць хуткасць да 60 кіламетраў за гадзіну.