Следчыя высвятляюць акалічнасц аварыі на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе

7 октября 2019

Следчыя высвятляюць акалічнасці сур'ёзнай ранішняй аварыі на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе. Паводле папярэдняй інфармацыі,  грузавік не саступіў дарогу службоваму аўтобусу і пратараніў яго. Ад удару МАЗ перакуліўся на бок. У салоне перавозчыка знаходзілася 12 пасажыраў і вадзіцель. 33-гадовага работніка прадпрыемства выкінула праз акно аўтобуса і прыціснула. Мужчына памёр на месцы. 11 чалавек звярнуліся па медыцынскую дапамогу.

Марыя Крываногава, афіцыйны прадстаўнік УСК Беларусі па Гомельскай вобласці: "Дапытаны відавочцы. На дадзены момант узбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 317 КК Рэспублікі Беларусь  "Парушэнне ПДР, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека". Расследаванне працягваецца".

Вядома, што работнікі прадпрыемства вярталіся пасля начной змены. У загінуўшага мужчыны засталася сям'я, у тым ліку двое непаўналетніх дзяцей. На прадпрыемстве падкрэслілі, што блізкім загінуўшага будзе аказана ўсебаковая падтрымка. 

Генадзь Цецярук, намеснік гендырэктара ААТ "Мазырскі НПЗ": "У выніку ДТЗ, якое адбылося на тэрыторыі Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода, пацярпелі 13 чалавек. Загінуў адзін работнік завода. З іх  5 работнікаў завода і 8 работнікаў пажарна-аварыйнага выратавальнага атрада № 4 Мазырскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях. Усім пацярпелым была аказана медыцынская дапамога. 9 чалавек дастаўлены ў аддзяленне траўматалогіі Мазырскай гарадской бальніцы. Зараз пагрозы для жыцця пацярпелых няма. Кампетэнтнымі органамі вядзецца расследаванне прычын ДТЗ. Адміністрацыя завода смуткуе па прычыне смерці работніка прадпрыемства і выказвае глыбокія спачуванні яго сваякам. Сям'і загінуўшага будзе аказана неабходная дапамога".