Следчыя высвятляюць акалічнасці страшнага ДТЗ у Гомелі

13 октября 2019

Напярэдадні позна вечарам вадзіцель BMW рухаўся на вялікай хуткасці па цэнтральнай вуліцы горада і не справіўся з кіраваннем. Машына вылецела на тратуар, дзе збіла трох пешаходаў, затым урэзалася ў слуп. У выніку 21-гадовы вадзіцель і 42-гадовая жанчына загінулі. Яшчэ дзве жанчыны (48 і 36  гадоў) з цяжкімі траўмамі шпіталізаваныя. Узбуджана крымінальная справа. Афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава пракаменціравала (відэа).

Пакуль складана сказаць, што адбылося з вадзіцелем і чаму машына вылецела на тратуар. Для ўдакладнення ўсіх акалічнасцяў следчыя звяртаюцца да сведак аварыі, якія маюць запісы відэарэгістратара. Інфармацыю можна паведамляць па тэлефонах +37544 763 64 12, +375232 69 30 77.