Следчыя высвятляюць акалічнасці гібелі двух чалавек у Лідзе

22 апреля 2019

У СК адзначылі, што крымінальная версія трагедыі не разглядаецца. Паводле  папярэдняй інфармацыі, смерць звязана з ужываннем невядомай вадкасці. Целы 45-гадовай жанчыны і яе 41-гадовага знаёмага выявілі ў суботу ў адной з кватэр горада. З месца здарэння канфіскаваны  некалькі ёмістасцяў з астаткамі празрыстай вадкасці з пахам спірту. Каб  высветліць  прычыны смерці, прызначаныя судова-медыцынскія экспертызы.