Следчыя працягваюць высвятляць падрабязнасці смяротнага ДТЗ у Калужскай вобласці

6 Лістапада 2018

Сёння раніцай мікрааўтобус з беларусамі патрапіў у аварыю па дарозе ў Маскву на аўтадарозе М-3 Украіна. Паводле папярэдніх звестак, вадзіцель не зладзіўся з кіраваннем, машына з'ехала ў кювет і ўрэзалася ў дрэва. Вадзіцель другога мікрааўтобуса, які таксама ехаў у расійскую сталіцу, распавёў, што маршруткі ехалі без прыпынкаў больш за 300 кіламетраў.

Загінулі вадзіцель і два пасажыры. Яшчэ шэсць чалавек знаходзяцца ў бальніцы ў цяжкім стане. Паведамляецца, што выхадцы Гомеля і Крычава накіроўваліся на вахту.


Папулярныя

Рэкамендуемыя

Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя