Сёння раніцай мужчына зайшоў у магазін на запраўцы па вуліцы Ціміразева. Пагражаючы муляжом ружжа, мінчанін пачаў патрабаваць у аператараў станцыі грошы. Адзін з супрацоўнікаў станцыі націснуў на трывожную кнопку. Праз дзве хвіліны прыбыў нарад дэпартамента аховы і парушальніка затрымалі. Перад затрыманнем зламыснік паспрабаваў пазбавіцца ад прылады злачынства. Пазней муляж ружжа знайшлі кінолагі з сабакамі.
Аляксандр Шаўчук, міліцыянер групы затрымання дэпартамента аховы МУС Беларусі: "Супрацоўнік запраўкі растлумачыў, што грамадзянін пад пагрозай прадмета, падобнага на ружжо, завалодаў грашыма, прадуктамі нейкімі і накіраваўся ў бок прыпынкавага пункта, мы туды выбылі і па прыметах затрымалі яго".
Падазроны - раней не судзімы 40-гадовы непрацуючы мінчанін, пражывае недалёка ад заправачнай станцыі менавіта з гэтым і быў звязаны выбар аб'екта для нападзення.













