Следчыя працягваюць працу на месцы трагедыі ў Бярэзінскім раёне

24 марта 2016

Следчыя працягваюць працу на месцы трагедыі ў Бярэзінскім раёне, дзе напярэдадні каля вёскі Вяшэўка трое дзяцей падарваліся на снарадзе часоў Вялікай Айчыннай. Два хлопчыкі 7 і 8 гадоў загінулі на месцы здарэння. Яшчэ адзін - 10-гадовы школьнік - зараз у бальніцы, у яго множныя траўмы. Усе яны - вучні Пагосцкай школы. Дзеці гулялі на ўзараным полі, дзе і знайшоўся боепрыпас. Першапачаткова з заявай аб прапажы дзіцяці ў міліцыю звярнулася адна з маці. Ледзь пазней падчас пошукавых прац праваахоўнікі знайшлі целы хлопчыкаў.

Юлія Ганчарова, афіцыйны прадстаўнік УСК Беларусі: "Яны знайшлі прадмет, які па апісанні, якое ўжо атрымалі следчыя, падобны на боегалоўку снарада часоў Вялікай Айчыннай вайны. У выніку дзеці паспрабавалі разбіць выяўлены прадмет аб камень, які знаходзіўся на полі. Дадзены прадмет сдэтанаваў - двое дзяцей загінулі, трэці атрымаў раненні, з якімі ў дадзены момант шпіталяваны ва ўстанову аховы здароўя".

Зараз жыццю хлопчыка нічога не пагражае. Узбуджана крымінальная справа - "Прычыненне смерці па неасцярожнасці двум і больш асобам". Яна на кантролі ў кіраўніцтва Следчага камітэта.

Расследаванне знаходзіцца на кантролі ў кіраўніцтва Следчага камітэта. Нашым карэспандэнтам удалося пагутарыць з адзіным відавочцам трагедыі - хлопчыкам, які выжыў. Глядзіце вялікі рэпартаж у эфіры "Панарамы".